1. Прачытай тэкст.
Накарміць Міколку — проста бяда. То яму нясмачна, то горача, то яшчэ што. Сядзе за стол, а вакол і мама, і тата, і бабуля. Упрошваюць, угаворваюць, казкамі забаўляюць, абы хлопчык што-небудзь з’еў.
Паставіла бабуля перад Міколкам місачку супу і сказала:
— Еш, унучак, еш, любенькі… З’ясі — падрасцеш вялікі, дужы будзеш.
— Гарачы суп, — моршчыцца Міколка.
— Ну што ты выдумляеш! А калі трошачкі гарачы, дык — падзьмухай! — лагодна просіць бабуля.
— Сама дзьмухай! — кладзе лыжку хлопчык.
Прыйшла мама. Зачэрпнула лыжку супу, кажа да сына:
— Раскрывай раток і — гам!
— Не, так я не хачу! Хачу пад казку есці! — адвроч– ваецца хлопчык.
— Давай пад казку. Гэтую лыжачку ты з’ясі за тату. Добра? — гаворыць мама.
— Добра, — урэшце згаджаецца хлопчык.
— А другую — за бабулю….
— Не хачу за бабулю!
У кухню прыйшоў тата і гаворыць сыну…
М. Гіль