1. Прачытай беларускую народную казку.
Жыў-быў зайчык — шэрая шкурка, доўгія вушкі, белае брушка. Выбег раз зайчык на палянку. Сеў на заднія лапкі. Паглядзеў сюды, паглядзеў туды. Зрабілася зайчыку весела, пабег ён далей, стаў падскокваць. Бег, бег наш зайчык, бачыць — сядзіць на пні вавёрачка. Падбег зайчык бліжэй і кажа:
— Дзень добры, маленькі зайчык!
А вавёрачка адказвае:
— Дзень добры. Толькі я не зайчык, я — вавёрачка.
Зайчык здзівіўся і пытае:
— А чаму ты не маленькі зайчык, а вавёрачка?
Вавёрка адказвае:
— Таму што ў зайчыка хвосцік кароценькі, маленькі, а ў вавёрачкі доўгі, пушысты. Ты як сядзеш на заднія лапкі, дык у цябе хвосціка не відаць. А ў мяне паглядзі, як хвост развяваецца. Вышэй за галаву. Прыгожы! Адразу відаць, што я вавёрка, а не зайчык.
— А яшчэ чаму? — не перастае пытаць зайчык.
— Вось ты, зайчык, капустку любіш ды маладую кару грызеш, а я, вавёрачка, арэшкі грызу.
Зайчык глянуў на вавёрачку:
— Цяпер я ведаю, чаму ты вавёрачка, а не зайчык. Бывай, вавёрачка!
— Бывай, зайчык!