У  апавяданні Я. Брыля"Зялёная школа" сустрэнуцца незнаёмыя словы. Пазнаёмціся з імі, што яны абазачаюць:


Дзяруга  посцілка, пакрывала з грубай дамашняй тканіны.

Казытаць  выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, датыкаючыся да скуры.

Ляшчэўнік  зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік.

Сырадой  толькі што надоенае малако.

Фашыст  член арганізацыі, якая імкнецца да захопніцкіх войнаў.


На жаль, слова фашызм мы ўсё часцей і часцей чуем па тэлебачанні, чытаем у газетах. Людзі некаторых краін пачалі забываць пра страшныя войны і закрываюць вочы на тое, што фашызм пачынае ўзнаўляцца. Радуе тое, што у нашай краіне гэтая праява караецца законам.


А зараз падрыхтуйцеся ўважліва слухаць апавяданне Янкі Брыля "Зялёная школа"

Previous page
Prev
Next page
Next